Logo der Deutschen Gesellschaft für Osteuropakunde e.V.
 
Kalender
Forum für historische Belarus-Forschung

Challenging Aspects of Holocaust Studies in Eastern Europe
Выклікі і складаныя пытанні ў даследаванні Халакосту ва Ўсходняй Еўропе

Panel discussion

Online-Veranstaltung

Registration / Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы: https://us02web.zoom.us/webinar/register/WN_FprFc9e-QxKNrQzTfuJZlg

Тэкст на беларускай мове ўнізе старонкі!

The Holocaust is one of the well-researched topics in the history of National Socialism in Germany. However, the study of the Nazi policy of exterminating Jews in the occupied territories of the Soviet Union became fully possible only after its collapse.

The role of Holocaust research in the historiography of World War II and the interest in memorializing the Holocaust in the independent republics of Belarus and Ukraine have acquired different characteristics and have been accompanied by various public discussions. In Belarus, the prevailing Soviet tradition persists, where Jews are regarded as part of the broader group of Belarusian victims. Yet, following the mass protests in 2020 against manipulated elections and the subsequent repressions against civil society, a troubling trend has emerged: the politicization and propaganda surrounding the history of the Holocaust in support of repressive laws on the genocide of the Belarusian people. In Ukraine, which is in a situation of war and is defending itself from a Russian military attack and propagandistic portrayals of "Nazis in Kyiv," historical issues such as antisemitism in society, sexual violence against Jewish women, and the involvement of the local population in World War II crimes have faced strong criticism.

In our discussion, we will consider the challenges that Holocaust researchers face and the controversial topics that still exist. How do political developments and social challenges affect research on the Holocaust? And what new perspectives in Holocaust studies have emerged considering Russia's full-scale war against Ukraine?

Introduction

Alesja Belanovich-Petz, Forum for Historical Belarus Research, Berlin

Experts

Marta Havryshko, Clark University, Worcester
Leonid Rein, The International Institute for Holocaust Research at Yad Vashem, Jerusalem
Alexander Friedman, Heinrich-Heine-University, Düsseldorf

Moderation

Adam Kerpel-Fronius, Foundation Memorial to the Murdered Jews of Europe, Berlin


Выклікі і складаныя пытанні ў даследаванні Халакосту ва Ўсходняй Еўропе

Халакост лічыцца ў Германіі адной з самых даследаваных тэм гісторыі нацыянал-сацыялізму. Аднак вывучэнне нацысцкай палітыкі знішчэння яўрэяў на акупаваных тэрыторыях Савецкага саюза стала магчымым у поўнай меры толькі пасля яго распаду.

Роля даследаванняў Халакосту ў межах гістарыяграфіі па Другой сусветнай вайне і цікавасць да мемарыялізацыі памяці пра Халакост у незалежных рэспубліках Беларусь і Украіна набылі розны характар і суправаджаліся рознымі грамадскімі дыскусіямі.  У Беларусі да гэтага часу дамінуе савецкая традыцыя, у якой яўрэі з’яўляюцца часткай агульнай групы беларускіх ахвяр. Пасля масавых пратэстаў 2020 г. супраць сфальсіфікаваных выбараў і пачатку маштабных рэпрэсій у дачыненні да грамадства назіраецца палітызацыя і прапагандысцкая інструменталізацыя гісторыі Халакосту на карысць рэпрэсіўных законаў пра генацыд беларускага народа. Ва Украіне, якая знаходзіцца ў сітуацыі вайны і абараняецца ад ваеннага нападу Расіі і рускай прапаганды пра “нацыстаў у Кіеве”, моцную крытыку выклікаюць гістарычныя пытанні накшталт антысемітызму ў грамадстве, сэксуальнага гвалту ў дачыненні да яўрэек і ролі мясцовага насельніцтва ў злачынствах падчас Другой сусветнай вайны.

У нашай дыскусіі мы абмяркуем, з якімі выклікамі сутыкаюцца даследчыкі Халакосту і якія “праблемныя” тэмы існуюць да гэтага часу? Як на даследаванні па Халакосце ўплываюць палітычныя падзеі і грамадскія выклікі? А таксама, якую новую перспектыву даследаванні па Халакосце атрымалі пасля пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны?

Уступнае слова

Алеся Белановіч-Пэтц, Форум гістарычных даследаванняў Беларусі, Берлін

Эксперткі і эксперты

Марта Гаўрышка, Універсітэт Кларка, Вустэр
Леанід Рэйн, Міжнародны інстытут па вывучэнні гісторыі Халакосту пры Яд Вашэм, Іерусалім
Аляксандр Фрыдман, Універсітэт ім. Генрыха Гейнэ, Дзюсельдорф

Мадэрацыя

Адам Керпель-Фроніюс, Фундацыя Мемарыял ахвярам Халакосту, Берлін