Forum für historische Belarus-Forschung

Auf dem Bild ist Katsiaryna Panchenia aus dem Dorf Pagost in Belarus zu sehen / На фота Кацярына Панчэня, вёска Пагост, Беларусь (Design: Nastya Stalmahova)

Тэкст на беларускай мове ўнізе старонкі!

Das Forum für historische Belarus-Forschung ist eine Plattform für die Präsentation aktueller Fragestellungen und Forschungsdesiderata zur belarusischen Geschichte in ihren transnationalen Bezügen. Das Forum ermöglicht Diskussionen und stärkt das öffentliche Interesse an diesen Fragen. Es bietet belarusischen Historiker*innen, die wegen Repressionen das Land verlassen mussten und im Exil in Deutschland, Polen, Litauen und anderen Staaten leben, Vernetzungsangebote und den Austausch mit Kolleg*innen in Belarus und im weiteren Ausland. Das Forum bietet sowohl Räume für einen geschützten Austausch als auch Möglichkeiten für öffentliche Online-Diskussionen und Tagungen. Über jährliche Stipendienvergaben regt das Forum für historische Belarus-Forschung Wissenschaftler*innen dazu an, sich mit der belarusischen und der deutschen Geschichte sowie der Geschichte der Beziehungen beider Staaten auseinanderzusetzen.

In der zweiten Projektphase (2024-2025) nimmt das Forum die Arbeit mit Oral History Quellen stärker in den Fokus und regt den Austausch mit Akteur*innen aus der historischen Bildungsarbeit an. Dabei wird das Projekt von einer in einem offenen Bewerbungsverfahren bestimmten Steuerungsgruppe unterstützt, in der sich sechs Wissenschaftler*innen aus Belarus, Deutschland und anderen Ländern freiwillig engagieren.

Wenn Sie über unsere Aktivitäten regelmäßig informiert werden möchten, können Sie sich für unseren Newsletter bei der Koordinatorin Alesja Belanovich-Petz anmelden: Aktivieren Sie JavaScript, um diesen Inhalt anzuzeigen.

Das Forum wird vom DAAD aus Mitteln des Auswärtigen Amts gefördert.


Форум гістарычных даследаванняў Беларусі – гэта платформа для прэзентацыі актуальных даследаванняў па гісторыі Беларусі ў міжнацыянальным кантэксце. Форум стварае пляцоўку для дыскусій і ўзмацняе грамадскую цікавасць да гэтых пытанняў. Ён выбудоўвае сеткі кантактаў і абмену паміж беларускімі гісторыкамі, якія з-за рэпрэсій былі вымушаны эміграваць у Германію, Польшчу, Літву, і іх калегамі ў Беларусі і па-за яе межамі. Форум не толькі стварае прастору для адкрытага абмену, але і дае магчымасці для публічных анлайн-дыскусій і канферэнцый. Праз правядзенне штогадовага конкурса даследчыцкіх стыпендый Форум гістарычных даследаванняў Беларусі заахвочвае навукоўцаў займацца гісторыяй Беларусі і Германіі, а таксама гісторыяй адносін абедзьвюх дзяржаў.

На другім этапе (2024-2025) Форум у сваіх актыўнасцях робіць ухіл на вусную гісторыю і запрашае да супрацы ўдзельніц і ўдзельнікаў нефармальнай гістарычнай адукацыі. У гэтым Форум падтрымлівае дарадчая група, якая склалася з шасці навукоўцаў з Беларусі, Германіі і іншых краін у выніку адкрытага конкурсу.

Калі Вы хацелі б атрымліваць актуальную інфармацыю пра нашы мерапрыемствы, вы можаце звярнуцца да каардынатаркі Алесі Белановіч-Пэтц: belanovich-petz@dgo-online.org

Форум атрымлівае фінансавую падтрымку Нямецкай службы акадэмічных абменаў са сродкаў МЗС Германіі.