Writing the Self in Times of Catastrophes: Belarusian Autofiction after 2020
Registration
Беларуская версія ніжэй
One of the most notable phenomena in contemporary literature is autofiction: literature that exists in the space between fact and fiction, engaging with questions of identity, memory, trauma and the process of writing itself. Such texts have gained recognition from both the wider public and literary institutions, with Annie Ernaux being awarded the Nobel Prize in 2022.
In line with global trends, Belarusian literature has produced a wealth of autofictional texts in recent years, particularly since the pivotal year of 2020. Several such books have been awarded the Jerzy Giedroyc Prize, Belarus's most prestigious literary award. Publishing houses in exile continue to release numerous works that seek to make sense of a world with new spatial and temporal boundaries, shaped by mass repression and emigration. In this world, memory and identity acquire new dimensions. Cultural scholar Maksim Zhbankou suggests considering such literature as post-apocalyptic or 'postfiction'.
In this online discussion, we will explore why autofiction has become a fitting form through which to understand the Belarusian experience of recent years. What does the 'Self' look like in autofiction, and how are language, gender, sexuality, experiences of migration and a sense of belonging to Belarus reflected in it? How do these texts relate the individual 'Self' to the collective traumas of a generation, community and country? Does postfiction perpetuate the discourse of victimhood so prevalent in twentieth-century Belarusian literature, or does it offer an alternative? Where does the boundary lie between memoir, documentary prose and autofiction, and between reality and fiction? How important is this distinction? Are autofiction and postfiction truly literatures of crisis? If so, what will become of this literature when the historical situation changes?
Moderation
Yaraslava Ananka, Leipzig University
Discussion
Pavel Ancipau, author and publisher at ‘Miane niama’ Publishing House, Litradio
Hanna Jankuta, author, translator and literary scholar
Tatsiana Zamirovskaya, author and journalist
Introduction
Simon Lewis, University of Bremen
“Я” ў часы катастроф: беларускі аўтафікшн пасля 2020 года
Рэгістрацыя
Адной з самых прыкметных з’яў сучаснай літаратуры стаў аўтафікшн – літаратура, якая існуе ў прасторы паміж фактам і вымыслам ды звяртаецца да пытанняў ідэнтычнасці, памяці, траўмы і самога працэсу пісьма. Такія тэксты атрымліваюць прызнанне не толькі сярод шырокай публікі, але і з боку літаратурных інстытуцый – ажно да Нобелеўскай прэміі, якую ў 2022 годзе атрымала Ані Эрно.
Не адстаючы ад сусветных тэндэнцый, беларуская літаратура ў апошнія гады спарадзіла мноства аўтафікцыянальных тэкстаў, асабліва пасля пераломнага 2020 года: толькі сярод лаўрэатаў самай буйной літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца можна налічыць некалькі такіх кніг. У беларускіх выдавецтвах замежжа працягвае выходзіць мноства твораў, якія з розных перспектыў імкнуцца асэнсаваць свет з новымі прасторавымі і часавымі межамі, акрэсленымі масавымі рэпрэсіямі і эміграцыяй, дзе памяць і ідэнтычнасць набываюць новыя вымярэнні. Такую літаратуру культуролаг Максім Жбанкоў прапануе разглядаць як постапакаліптычную літаратуру, або постфікшн.
У рамках анлайн-дыскусіі мы абмяркуем, чаму менавіта аўтафікцыя стала прыдатнай формай для асэнсавання беларускага досведу апошніх гадоў. Якім паўстае “я” ў аўтафікшне – і як на яго ўплываюць мова, гендар, сэксуальнасць, досвед міграцыі і прыналежнасць да Беларусі? Як у гэтых тэкстах суадносіцца індывідуальнае “я” і калектыўныя траўмы пакалення, супольнасці, краіны? Ці працягвае постфікшн дыскурс ахвяры, добра знаёмы нам з беларускай літаратуры ХХ стагоддзя, – або прапануе яму альтэрнатыву? Дзе праходзіць мяжа паміж мемуарамі, дакументальнай прозай і аўтафікцыяй, рэальнасцю і вымыслам – і наколькі гэта наогул важна? Ці сапраўды аўтафікшн і постфікшн – літаратура крызісу? І калі так, што адбудзецца з гэтай літаратурай, калі гістарычная сітуацыя зменіцца?
Мадэрацыя
Яраслава Ананка, Лейпцыгскі ўніверсітэт
Дыскусія
Павел Анціпаў, літаратар, выдавецтва “Мяне няма”, Litradio
Таццяна Заміроўская, літаратарка, журналістка
Ганна Янкута, літаратарка, перакладчыца, літаратуразнаўца
Уводзіны
Сайман Льюіс, Брэменскі ўніверсітэт
Veranstaltungsprogramm
Flyer BY (PDF, 254 kB)
Flyer EN (PDF, 247 kB)